Святлана Ціханоўская 25 лютага заклікала жанчын Беларусі, Расеі ды Украіны аб’яднацца і выступіць супраць уварвання Расеі пры дапамозе Беларусі ва Украіну.
Святлана Ціханоўская заклікала жанчын аб’яднацца і выступіць супольна супраць вайны.
«Учора ўсе мы прачнуліся з навіною, што пачалася вайна. І не проста вайна. Вайна, у якой Расея і Беларусь аказаліся агрэсарамі супраць Украіны.
Дарагія дзяўчаты, сяброўкі, мамы, сёстры, бабулі. Дарагія беларускі, украінкі і расейкі. Усе мы жадаем спыніць вайну. Але проста хацець ужо недастаткова: пра гэта трэба казаць, крычаць, гэты голас трэба зрабіць гучным, агульным і сістэмным».
АЯ belsat.eu