У Касцюковіцкім раёне на прыватнай пілараме загінуў рабочы


Вадзіцель піларамы загінуў у Касцюковіцкім раёне пры разрыве вертыкальнай мачты вілачнага пагрузчыка. Адарвалася дэталь і ўдарыла мужчыну па галаве, ён памер на месцы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.

Скрыншот з відэа: skgovby/Telegram

Трагедыя здарылася днём 26 студзеня на тэрыторыі прыватнай піларамы.

Следчыя са спецыялістам Упраўлення дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці праводзіць агляд месца здарэння, апытваюцца відавочцы, канфіскоўваецца дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў