Прайшоў ператрус у дырэктара Магілёўскага праваабарончага цэнтру – канфіскавалі цацачны пісталет


Супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК РБ 25 студзеня правялі ператрус у дырэктара Магілёўскага праваабарончага цэнтру Уладзіміра Краўчанкі. У выніку ператрусу службоўцы забралі ў праваабаронцы цацачны пісталет і старыя буклеты Беларускага Хельсінкскага камітэту і тэлеканалу «Белсат», паведамляе MAYDAY.TEAM.

Паводле выдання, супрацоўнікі ДФР прыйшлі да кіраўніка праваабарончага цэнтру Уладзіміра Краўчанкі каля 11-й раніцы. Спачатку забралі яго, каб дапытаць, а потым вярнуліся і правялі ператрус у кватэры Краўчанкі. Як паведамляецца, пастанова на ператрус была выпісаная цэнтральным апаратам Следчага камітэту і санкцыянаваная намеснікам генеральнага пракурора.

У выніку ператрусу канфіскаваныя 10-гадовай даўніны буклеты Беларускага Хельсінкскага камітэту і тэлеканалу «Белсат», а таксама – чорны цацачны пісталет сына Краўчанкі. Мужчына спрабаваў патлумачыць, што гэта цацачная зброя, і паказаў, як пісталет зараджаецца пластыкавымі кулямі. Аднак супрацоўнікі, якія рабілі ператрус, паклалі пісталет на стол, аздобілі знойдзенымі буклетамі – і сфатаграфавалі.

Абноўлена. Праваабаронцы паведамілі, што Уладзіміра Краўчанку затрымалі. У яго 26 студзеня прайшоў яшчэ адзін вобшук, у выніку якога канфіскавалі ноўтбук.

Артыкулы
Якую зброю незаконна выкарыстоўвалі супраць пратэстоўцаў у Беларусі. Даклад праваабаронцаў
2022.01.17 14:44

MAYDAY.TEAM нагадвае, што на мінулым тыдні ў Магілёве адбылося ўжо некалькі ператрусаў у іншых сябраў МПЦ. Сцвярджаецца, што грамадская арганізацыя «Магілёўскі праваабарончы цэнтр» застаецца апошняй зарэгістраванай праваабарончай арганізацыяй у Беларусі.

Артыкулы
На Алену Гнаўк завялі яшчэ дзве крымінальныя справы, пенсіянерка застаецца пад арыштам
2022.01.26 14:12

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў