Арыштавалі на 15 дзён гукарэжысёра, які працуе з «Без Билета» і Інай Афанасьевай


Фармальная прычына арышту – «Непадпарадкаванне» (арт. 23.4 КаАП РБ). Сапраўдную прычыну не паведамляюць, але артыкул часта ўжываюць супраць тых, у каго ладзяць палітычныя ператрусы.

Гукарэжысёр Андрэй Лапс.
Фота: Андрей Лапс / Facebook

Беларуская рада культуры паведаміла, што 20 снежня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску асудзілі на 15 дзён арышту гукарэжысёра Андрэя Лапса. Цяпер ён у ізалятары на Акрэсціна.

Вядома, што Лапса затрымалі 18 снежня. Ці звязана гэта з прафесійнай ці палітычнай дзейнасцю, невядома. Лапс працуе ў кампаніі «Show rent», супрацоўнічае з рок-гуртом «Без билета» як канцэртны гукарэжысёр, а таксама працуе з эстраднай спявачкай Інай Афанасьевай. І Афанасьева, і лідар «Без билета» Віталь Артыст выказваліся супраць гвалту сілавікоў.

Кліп на песню «Теперь это мы» Віталя Артыста:

АА belsat.eu

Стужка навінаў