2021 неўзабаве ўсё – выжылі. Падсумоўваем апошнія падзеі года ў карцінках


Мастак Дэ Лёс разам з belsat.eu сочыць за навінамі і малюе самыя рэзанансныя і абсурдныя падзеі апошніх дзён 2021 году.

22 снежня Камітэт Дзяржаўнай думы ў справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязяў з суайчыннікамі ўхваліў кандыдатуру Барыса Грызлова на пасаду амбасадара Расеі ў Беларусі.

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

14 снежня ў СІЗА № 3 Гомля абвясцілі прысуд у «справе Ціханоўскага». Блогера і ахвочага стаць кандыдатам на прэзідэнта ў выбарах 2020 года Сяргея Ціханоўскага засудзілі на 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мадэратару сацсетак «Страна для жизни» Дзмітрыю Папову і аператару Youtube-каналу «Страна для жизни» Арцёму Сакаву далі па 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Блогерам Ігару Лосіку («Беларусь головного мозга» і Уладзіміру Цыгановічу (MozgON) – 15 гадоў узмоцненага рэжыму. Палітыку і аўтару ідэі «кандыдатаў пратэсту» Міколу Статкевічу – 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі асобага рэжыму, што нават больш жорстка за ўзмоцнены.

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Аляксандр Лукашэнка нарэшце адпусціў галаву ЦВК Лідзію Ярмошыну, якая нязменна кіравала фальсіфікацыямі на кожных выбарах з 6 снежня 1996 г. На ейную пасаду быў прызначаны камуніст Ігар Карпенка.

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

У аграгарадку Ахова вяскоўцы выступілі супраць знішчэння дубоў на могілках, бо дрэвам было па 200-300 гадоў. У выніку векавыя дубы спілавалі, а да мясцовых жыхароў прыехаў АМАП.

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Ну і напрыканцы галоўная пазітыўная падзея апошніх тыдняў, складаны 2021 год падыходзіць да завяршэння. Няхай у новым годзе Вам шчасціць і здзяйсняецца запланаванае!

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў