Улады пацвердзілі інфармацыю пра смерць дзяўчынкі ў інфекцыйнай лякарні ў Менску


У міністэрстве аховы здароўя неафіцыйна пацвердзілі, што ў дзіцячай інфекцыйнай лякарні ў Менску памерла дзяўчынка. Прычынаю называюць анафілактычны шок. Абставіны высвятляе следства, піша выданне «Зеркало».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: rawpixel.com / Freepik

Тыдзень таму з’явіліся звесткі пра надзвычайнае здарэнне ў дзіцячай інфекцыйнай лякарні ў Менску: там нібыта памерлі два маленькіх пацыенты, яшчэ некалькі – у цяжкім стане. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прычынаю стаўся няякасны фізраствор або памылка персаналу: дзецям зрабілі кропельніцу калію замест глюкозы праз тое, што прэпараты пачалі выпускаць у падобных упакоўках, і іх проста пераблыталі.

На прамой лініі міністэрства здароўя паведамілі «Зеркалу», што ў лякарні памерла адна дзяўчынка, у яе здарыўся анафілактычны шок:

«Следства ідзе не наконт лекарскай памылкі, а акурат для таго, каб пацвердзіць, што яе не было. Гэта стандартны класічны момант. І ў страху вочы вялікія. Насамрэч, сапраўды адбылася непажаданая рэакцыя на лекавы прэпарат, быў анафілактычны шок. І так здарылася з дзяўчынкаю. Але там былі іншыя пытанні, яна не была зусім здаровая».

У міністэрстве таксама адзначылі, што пра гэта ходзіць «вельмі шмат чутак» і што, паводле папярэдніх дадзеных следства, лекары не вінаватыя:

«Пра тое, што даюць не тыя прэпараты, дакладна не было. Папярэдняя выснова следства – дапамога надавалася ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі».

Звесткі пра тое, што такіх выпадкаў апошнім часам было некалькі, чыноўнікі зняпраўджваюць.

Гісторыі
«BELPOL» даведаўся пра прыпыненне справы аб заражэнні немаўляці ВІЧ у Пінску
2023.08.18 11:55

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў