Джо Байдэн запрасіў Святлану Ціханоўскую на Саміт за дэмакратыю


Святлана Ціханоўская на прыёме ў Белым доме. Вашынгтон, ЗША. 20 ліпеня 2021 года.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ўзяць удзел у Саміце за дэмакратыю ў снежні. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе абранай лідаркі Беларусі.

Як адзначаецца, на Саміт запрошаныя кіраўнікі 110 дзяржаў, большасць з якіх – дэмакратычныя. Не запрошаны шэраг краін, сярод якіх Расея, Кітай, Турцыя, Казахстан, Паўночная Карэя і Венесуэла.

Святлана Ціханоўская як прадстаўніца беларусаў 10 снежня выступіць у рамках секцыі «Умацаванне дэмакратыі і супрацьдзеянне аўтарытарызму».

Першы Саміт за дэмакратыю пройдзе ў онлайне. Чакаецца, што ў 2022 годзе Саміт збярэ сусветных лідараў у Злучаных Штатах і стане рэгулярнай падзеяй. Акрамя абмеркавання стану дэмакратыі, кіраўнікоў дзяржаў заахвочваюць да практычных крокаў.

Hавiны
Што твіцяць еўрадэпутаты пра выступ Ціханоўскай
2021.11.24 21:51

МГ belsat.eu

Стужка навінаў