Больш тысячы мігрантаў з Іраку хочуць пакінуць Беларусь. Менскі аэрапорт анансаваў два вывазных рэйсы


Адзін з самалётаў авіякампаніі Iraqi Airways павінен прыляцець у Нацыянальны аэрапорт ужо неўзабаве, каля 21.15 25 лістапада, другі – ноччу 26 лістапада, піша Zerkalo.io са спасылкай на прэс-службу аэрапорту.

Першы борт Iraqi Airways Airbus A320 разлічаны на 180 пасажыраў, вылецеў з Багдаду ў Менск у 17.06 і мусіць прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце прыблізна ў 21.15. Вылет з Менску запланаваны на 22.15.

Другі самалёт Boeing 747−400 на 420 пасажыраў чакаюць у менскім аэрапорце ноччу 26 лістапада, каля 01.15. Зваротны вылет запланаваны на 02.45.

Hавiны
Яшчэ 700 іракскіх курдаў захацелі вярнуцца дадому
2021.11.25 08:25

Прэс-служба аэрапорту папярэджвае, што ў раскладзе магчымыя змяненні.

Яшчэ адзін рэйс мусіць адбыцца праз тыдзень. Ён цалкам аплачаны Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі.

Паводле іракскага консула, больш за тысячу мігрантаў захацелі вярнуцца з Беларусі ў Ірак.

Спачатку на 25 і 26 лістапада былі запланаваныя чатыры вывазных рэйсы. Прэс-служба аэрапорту раней паведамляла, што самалёты паляцяць у 19.15, 19.45 і 20.15 25 лістапада, і яшчэ адзін у 02.15 26 лістапада. Аднак потым расклад змяніўся.

Аб’ектыў
Аляксандр Лукашэнка пра мігрантаў: «Мы самі справімся з тымі людзьмі, калі іх Нямеччына не забярэ да сябе»
2021.11.22 21:44

На 14.30 25 лістапада быў запланаваны рэйс авіякампаніі Iraqi Airways, які мусіў вывезці больш за 100 мігрантаў, аднак яго адмянілі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў