Украінскага бізнесоўцу западозрылі ў пастаўках тавараў праз Беларусь на акупаваныя тэрыторыі


Закарпацкая абласная пракуратура расказала, што мясцовага жыхара падазраюць у «калабаранцкай дзейнасці»: паводле следства, мужчына вазіў транзітам праз Беларусь тавары ў акупаваныя Расеяй тэрыторыі, у тым ліку ў Крым.

Грузавыя машыны, на якіх кампанія ўкраінца вазіла тавары ў Расею
Грузавыя машыны, на якіх кампанія ўкраінца вазіла тавары ў Расею.
Фота: Zak.gp.gov.ua

Падазраваны – уласнік аўтатранспартнай кампаніі, зарэгістраванай у Еўразвязе, і яшчэ да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне займаўся міжнароднымі і ўнутранымі перавозамі. Паводле следства, пасля забароны на гандаль з Расеяй ён вазіў транзітам праз Беларусь тавары ў Расею і на акупаваныя Расеяй тэрыторыі.

Сярод іншага, сцвярджаюць следчыя, мужчына вазіў у Расею вогнеўстойлівыя матэрыялы, а гэтыя матэрыялы выкарыстоўвалі ў тым ліку ў вытворчасці сталі для вайсковай прамысловасці Расеі.

Калі віну мужчыны дакажуць, яму, згодна ч. 4 арт. 111-1 КК Украіны, пагражае штраф ці пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

Hавiны
Улады пахваліліся «якаснымі зменамі» ў экспарце і змаўчалі пра дэфіцыт вонкавага гандлю
2023.09.14 14:40

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў