Сёння ўначы ў Мазыры жыхары чулі гук выбуху


25 кастрычніка прыкладна а 4-й раніцы жыхары Мазыра чулі ў горадзе гук магутнага выбуху.

Мазыр. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: vetliva.ru

Як паведамляе «Флагшток – Гомельшчына», гук быў чутны адразу ў некалькіх раёнах гораду.

Мы патэлефанавалі ў дзяжурную частку Мазырскага гаррайаддзелу надзвычайных сітуацыяў і пацікавіліся, што магло здарыцца.

Нам адказалі, што «ніякіх надзвычайных сітуацыяў не зарэгістравана, усё спакойна, усё добра ў краіне, таму можаце быць спакойнымі». Таксама ў дзяжурнай частцы дадалі, што калі нешта адбудзецца, то пра гэта «паведамяць радыё, тэлебачанне».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў