У Кіеў прыехаў прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер


Раніцаю 25 кастрычніка прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер прыбыў у Кіеў цягніком. Гэта ягоная першая паездка ў краіну з пачатку маштабнай вайны з Расеяй, паведамляе партал «ZDF».

Франк-Вальтэр Штайнмаер. Крыніца: asiaplustj.info

Увечары Франк-Вальтэр Штайнмаер сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Таксама хоча на свае вочы ўбачыць разбурэнні, выкліканыя расейскімі атакамі.

Штайнмаер паабяцаў Украіне далейшую салідарнасць Нямеччыны. Па прыбыцці ў Кіеў раніцаю 25 кастрычніка ён сказаў: «Маё пасланне ўкраінцам: мы не толькі на вашым баку. Мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну – эканамічна, палітычна і ў ваенных адносінах».



Візіт нямецкага прэзідэнта ў Кіеў быў запланаваны яшчэ на мінулым тыдні, аднак паездку давялося адмяніць з меркаванняў бяспекі, звязаных з паўтаральнымі абстрэламі Расеяй цывільнай інфраструктуры ва ўкраінскіх гарадах. Яшчэ адзін візіт быў запланаваны ў красавіку, аднак тады паехаць таксама не ўдалося: візіт адмяніў украінскі бок.

Hавiны
Штайнмаер: «Вайна РФ супраць Украіны – гэта пералом эпохі»
2022.05.08 15:42

У канцы красавіка прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер сустракаўся са Святланаю Ціханоўскаю, Таццянаю Хоміч і Веранікаю Цапкалаю. На сустрэчы яны абмяркоўвалі магчымасць надаць гарантыі бяспекі новай Беларусі і ўдзел Беларусі ў перамовах пра бяспеку ў рэгіёне, калі такія адбудуцца.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў