Паведамляецца, што на выходных мяжу спрабавалі прарваць з беларускага боку дзве групы (60 і 70 асобаў), пры гэтым яны кідалі ў польскіх вайскоўцаў камяні і галлё. Два памежніка пацярпелі.
Прэс-сакратарка Памежнай аховы Польшчы Анна Міхальска заявіла ў каментары «Белсату», што беларускія сілавікі ў цывільным не толькі заахвочвалі мігрантаў штурмаваць агароджу мяжы, але і ўласнаручна рэзалі калючы дрот.
«За выходныя было дзве спробы сілавога штурму мяжы – няўдалыя. Параненыя два польскія памежнікі. Аднаму з іх каменем кінулі ў твар, жыццю нічога не пагражае», – заявіла яна.
На пытанне, ці магчыма, што мігранты з тэрыторыі Беларусі пяройдуць ва Украіну, каб адтуль штурмаваць польскую мяжу, Анна Міхальска адзначыла: «Супраца з Украінай у справе аховы межаў – на добрым узроўні, нічога не пагражае з украінскай тэрыторыі».
ІІ belsat.eu