У Шумілінскім раёне мужчына загінуў ад выбуху снараду часоў Другой сусветнай вайны


Паводле папярэдняй інфармацыі, 56-гадовы спрабаваў распілаваць снарад у сваім гаражы.

56-гадовы жыхар Віцебску загінуў раніцай 25 верасня. Паводле Следчага камітэту, мужчына быў у гасцях у сваёй маці ў Шумілінскім раёне і працаваў у гаражы. У нейкі момант пенсіянерка пачула выбух, пасля чаго на падлозе выявіла сына без прыкметаў жыцця.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына распілоўваў раней знойдзеныя снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны. Ад уздзеяння адзін з іх выбухнуў.

На месцы здарэння працавала сапёрна-піратэхнічная група, якая выявіла яшчэ чатыры цэлых снарада і адзін распілаваны. Яны канфіскаваныя для знішчэння», – паведамілі ў СК.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў