У Беластоку праходзіць акцыя салідарнасці з затрыманымі ў Беларусі палякамі


У Беластоку адбываецца кампанія салідарнасці з арыштаванымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі Анджэлікай Борыс і Анджэем Пачобутам.

Акцыя салідарнасці ў Беластоку 25 верасня.
Фота: Белсат

Кіраўнікі Саюзу палякаў у Беларусі знаходзяцца пад вартай паўгода па падазрэнні ў «рэабілітацыі нацызму». Ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Акцыя салідарнасці ў Беластоку 25 верасня.
Фота: Белсат

Арганізатары акцыі выступілі Саюз палякаў у Беларусі і Падляскае аддзяленне Асацыяцыі «Супольнасць палякаў» у Беластоку.

Акцыя салідарнасці ў Беластоку 25 верасня.
Фота: Белсат

На акцыю прыйшлі палякі і беларусы, можна пабачыць сцягі Польшчы і Беларусі, а таксама партрэты не толькі Анджэлікі Борыс і Анджэя Пачобута, але і журналістаў «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, музыкі Ігара Банцара, мастака Алеся Пушкіна, журналіста Дзяніса Івашына, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах.

Акцыя салідарнасці ў Беластоку 25 верасня.
Фота: Белсат

АЛ/МГ belsat.eu

Стужка навінаў