Беларусь вылецела з ЧС у пляжным футболе. Яе лідараў не пусцілі на турнір праз палітыку


Беларускія спартоўцы на ЧС у пляжным футболе.
Фота: Octavio Passos / FIFA via Getty Images

Зборная Беларусі ў пляжным футболе правалілася на чэмпіянаце свету, бо са складу прыбралі лідараў за іхную пазіцыю.

У 2019 годзе зборная Беларусі ў пляжным футболе ўпершыню ў сваёй гісторыі прабілася на чэмпіянат свету, але лідарам той каманды не далі згуляць на топ-турніры, іх выгналі з каманды, бо яны падпісалі ліст за сумленныя выбары і не хавалі ўласнай пазіцыі.

У выніку зборную былі вымушаныя пакінуць Іван Мірановіч, Ігар Брышцень, Дзяніс Самсонаў, Валер Макарэвіч, Ілля Савіч і Канстанцін Магалецкі, апошняга пазней вярнулі ў каманду.

Урэшце з 14 футбалістаў, што адправіліся на чэмпіянат свету ў Маскву, 10 падпісалі праўладны ліст.

На турніры зборная спачатку па пенальці перамагла каманду Сальвадору (асноўны час скончыўся з лікам 5:5), а потым бясслаўна саступіла Швейцарыі 3:7. 24 жніўня яна саступіла 0:5 Бразіліі, пасля чаго пакінула чэмпіянат свету.

АЛ/МГ belsat.eu

Стужка навінаў