Улады Латвіі хочуць паскорыць будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю


Латвія паскорыць будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю. Работы на першым участку плануюць скончыць ужо восенню гэтага года. Рэнарс Грышкевічс, кіраўнік прадпрыемства VNĪ, якое займаецца ўзвядзеннем агароджы, заявіў, што ягоная і іншыя арганізацыі распрацавалі некалькі развязанняў, якія дазволяць паскорыць будаўніцтва агароджы на ўсёй даўжыні латвійска-беларускай мяжы.

Агароджа на латвійска-беларускай мяжы.
Фота: vni.lv

Так, была перагледжаная чарговасць выканання работаў. У прыватнасці, прыярытэтам гэтага лета зрабілася ўзвядзенне 63,9 км плоту на другім участку.

«Будаўніцтва памежнай інфраструктуры на мяжы паміж Латвіяй і Беларуссю – найважнейшы праект VNĪ. Працуючы ў наўпроставай блізкасці ад мяжы, мы бачым, наколькі важны ўжо пабудаваны плот. Таму разам з іншымі ўстановамі мы за кароткі час зрабілі шмат для мабілізацыі рэсурсаў і паскарэння будаўніцтва плоту на стадыях, уключаных у другі этап», – падкрэслівае Грышкевічс.

На першым участку ўжо пабудавана 78 % плоту, работы плануецца завяршыць восенню гэтага года, а ўладкаваць інфраструктуру – да канца года. Будаўніцтва на другім участку плануюць завяршыць да канца 2024 года.

У цэлым праект прадугледжвае будаўніцтва 173-кіламетровай памежнай паласы на латвійска-беларускай мяжы. Агульны кошт будаўніцтва і спадарожных паслуг і работаў першых двух этапаў будаўніцтва прымежнай інфраструктуры складае 102,7 млн еўраў. Цяпер у праекце ўдзельнічаюць 130 работнікаў.

Агароджа на латвійска-беларускай мяжы.
Фота: vni.lv
Агароджа на латвійска-беларускай мяжы.
Фота: vni.lv
Агароджа на латвійска-беларускай мяжы.
Фота: vni.lv

У ліпені мінулага года Польшча завяршыла будаўніцтва 180-кіламетровага плоту ўздоўж мяжы з Беларуссю. Вышыня плоту складае 5,5 метра. Сойм Польшчы выдзеліў на пабудову агароджы больш за 400 млн долараў.

Таксама пра будаўніцтва агароджы на беларускай мяжы заяўлялі ўлады Літвы. Суседнія з Беларуссю краіны Еўразвязу пачалі ўзводзіць агароджы на мяжы пасля пачатку міграцыйнага крызісу ў Беларусі.

Агулам з пачатку года толькі польскія памежнікі зарэгістравалі больш за 13 тыс. спробаў парушэння мяжы супраць 16 тыс. за ўвесь 2022 год. Былі затрыманыя больш за 400 перавознікаў мігрантаў, што больш, чым за ўвесь мінулы год.

Hавiны
Мігранты на беларуска-польскай мяжы кідаюць камяні ў плот і польскіх памежнікаў
2023.07.25 15:17

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў