Крэмль сам выганяе беларусаў са сваёй сферы ўплыву

Марш пенсіянераў у Менску. 2 лістапада.
Фота: ТК / Belsat.eu

Давайце задамо сабе пытанне: без чаго б улада Лукашэнкі не выстаяла б у жніўні 2020? У чым сакрэт таго, што пры беспрэцэдэнтным узроўні рэпрэсій і ўзніклай нябачанай масавай нянавісці да міліцыі – сярод іх настолькі мала людзей сышло нават не тое, што ў апазіцыю, але хаця б у адстаўку?

Мая версія – сілавікі вераць у падтрымку Лукашэнкі з боку Расеі. І гэтая вера паўстала не на пустым месцы, яна актыўна падтрымліваецца і Крамлём, і самім Лукашэнкам.

Калі мы правядзем мысленны эксперымент і адбяром у Лукашэнкі ў жніўні 2020 падтрымку Крамля, што мы атрымаем? Уяўляецца, што многіх ахвяраў, у тым ліку – жыццяў беларусаў – атрымалася б пазбегнуць.

Можа быць беларусам перастаць вінаваціць сябе, называючы сябе баязліўцамі за нібыта «няздольнасць узяць уладу» у жніўні дваццатага?

Замест гэтага, давайце паспрабуем падвесці вынікі палітыкі ўрада краіны, якое называе беларусаў «брацкім народам» за 11 месяцаў са жніўня 2020 года. Паглядзім у вочы простым фактах:

Такім чынам, урад Расеі, адзіная з суседзяў Беларусі:

  1. прызнала сапраўднымі сфальсіфікаваныя вынікі выбараў Беларусі, а Лукашэнка – дзеючым прэзідэнтам;
  2. прадставіла грашовыя сродкі Лукашэнкі – у памеры 1,5 мільярда і паабяцала даць дадатковую дапамогу для кампенсацыі шкоды ад санкцый;
  3. паабяцала даць узброеную дапамогу незаконным уладам Беларусі для падаўлення мірных пратэстаў;
  4. па запыце незаконных уладаў Беларусі, аб’яўляла ў вышук беларускіх палітыкаў, вымушаных пакінуць краіну;
  5. праводзіла сумесныя са спецслужбамі незаконных уладаў Беларусі аперацыі па затрыманні ў Расеі беларускіх палітыкаў (Фядуты, Кастусёва, Зянковіча);
  6. захоплівала і выдавала незаконным уладам Беларусі палітычных уцекачоў, у тым ліку – спартоўца Кудзіна ў парушэнне пастановы ЕСПЧ;
  7. на сайце Крамля за подпісам Пуціна з’явіўся артыкул з прамой пагрозай адабраць у Беларусі траціну тэрыторыі ў выпадку змены ранейшай прарасейскай знешняй палітыкі;
  8. адмовілася ад дыялогу з беларускімі незалежнымі палітыкамі, у тым ліку – прызнанай ва ўсім свеце лідаркай беларускага народа С. Ціханоўскай.

Ці можна лічыць такую палітыку прыязнай? Па адносінах да Лукашэнкі, які незаконна сілай зброі захапіў уладу – так. А ў адносінах да беларускага народу?

Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня, 2020 году. Mенск, Беларусь.
Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат

Са жніўня месяца беларусаў масава саджаюць у турмы па ілжывых абвінавачваннях, дзе збіваюць і катуюць, каля дзесяці чалавек загінула. Усе краіны суседзі Беларусі праявілі салідарнасць з беларускім народам (акрамя адной). Усе, акрамя той, што называе сябе «братэрскім народам». Усе, акрамя Расеі.

Літва, Літвія, Украіна, Польшча:

  1. не прызналі вынікі выбараў, не прызналі Лукашэнку прэзідэнтам;
  2. падключыліся да еўрапейскага пакету санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі;
  3. не выдаюць рэжыму Лукашэнкі палітычных уцекачоў;

Польшча і Літва

  1. выдаюць беларускім палітычным уцекачам гуманітарныя візы;
  2. прадставілі беларускім дэмакратычным сілам магчымасць працаваць на сваёй тэрыторыі.

Так можа справа не столькі ў нашай смеласці або баязлівасці, а ў тым, што без адкрыта абвешчанай сілавой падтрымцы Лукашэнкі Расеяй – рэжым не выстаяў бы.

Лічу, мы абгрунтавана расцэньвалі гэтую пагрозу, як рэальную, памятаючы пра тое, як Расея развязала вайну на Данбасе, у Грузіі, увязалася ў ваенны канфлікт у Сірыі.

Таму не трэба называць «баязлівасцю» або «няздольнасць узяць уладу» цалкам вытлумачальнае нежаданне губляць людзей у вайне з праціўнікам, які шматразова перавышае па сіле.

Людзі махаюць ліхтарыкамі на смартфонах падчас выступу гурта V&D, які граў песні беларускіх і замежных калектываў падчас дваравога канцэрту ў Беларускім Доме. Варшава, Польшча. 10 ліпеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат

Ходкая фраза, якой апісваюцца ўзаемаадносіны рускіх і беларусаў – «брацкі народ». Акрамя агульнай гісторыі, Расея для Беларусі – самы буйны гандлёвы партнёр, ваенны саюзнік і партнёр па дамове аб Саюзнай дзяржаве. З моманту заключэння гэтага дагавора ўрад Расеі апошнія 20 гадоў перыядычна робіць заявы аб неабходнасці «больш шчыльнай інтэграцыі» і жаданні зрабіць Саюзную дзяржаву з практычна намінальнага аб’яднання – усё больш сутнасным і рэальным.

Мы можам напісаць 1000 артыкулаў на тэму, што «урад гэта адно, а народ – іншае», але людзі па сваёй прыродзе асацыююць дзеянні ўрадаў краін з іх народамі.

І ні гандлёвае партнёрства, ні агульная гісторыя, ні саюзная дзяржава – не пераважаць у вачах беларусаў падтрымку тэрарыстычнага рэжыму.

Беларусь не выходзіць з «сферы ўплыву Расеі». Крэмль сваімі ж рукамі выганяе нас з яе.

Міхаіл Кірылюк для belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў