Беларусы святкуюць перамогу над тэўтонцам. Як у «Дудутках» праходзіць двухдзённы рыцарскі фэст


Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат

Пад Менскам на тэрыторыі музейнага комплексу «Дудуткі» 24-25 ліпеня праходзіць двухдзённы рыцарскі фэст «Наш Грунвальд». Ён ладзіцца ў гонар перамогі абʼяднаных войскаў ВКЛ і Каралеўства польскага над рыцарамі Тэўтонскага ордэну ў бітве пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 годзе. Гэта перамога саюзных войск спыніла канчаткова крыжацкую агрэсію на нашыя землі. Атмасфера першага дня імпрэзы ў нашым фотарэпартажы.

У двухдзённым фэсце бяруць удзел клубы гістарычнай рэканструкцыі з усёй Беларусі. На імправізаваным рысталішчы цягам усяго першага дню прадстаўнікі клубаў – сярэднявечныя рыцары паказваюць сваё ваеннае майстэрства і моц падчас двубояў, баёў «пяцерак» ды бугуртуў (масавых спражэнняў). Бой цягнецца да таго моманту пакуль праціўнік не падае на зямлю. Прысутныя на поле суддзі вырашаюць хто з рыцараў перамог.

Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат
Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат
Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат
Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат
Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат
Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат
Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат
Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат
Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат

На кірмашы можна было набыць у рамеснікаў скураныя сумкі і гаманцы, ільняное адзенне, плеценыя паясы, драўляныя нажы і мячы.

Ахвотных выкаваць металічныя вырабы запрашалі да сябе ў імправізаваную майстэрню кавалі, прадказаць будучыню браліся гадалкі і аракулы.

Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат
Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат
Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат
Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат

Сапраўднымі рыцарамі-хэдлайнэрамі былі чальцы маладзечанскага клубу гістарычнай рэканструкцыі «Шатландская пяхота». Падчас свята яна дэманстравалі гасцям розныя віды сярэднявечнай зброі: фіцільныя агнястрэлы, кісцені, розных відаў сякеры ды мячы. За пяць рублёў можна было апрануць пяхотную кірасу, шлем, футравую накідку, патрымаць у руках сякеру ці меч. Дазвалялі рыцары і зрабіць адзін стрэл з фіцільнай стрэльбы 16-17ст. (бамбарда, пістоль). Што праўда, прысутным даводзілася затыкаць вушы ад вельмі гучнага стрэлу. Рыцары-рэканструктары тлумачылі, што гэтая зброя выкарыстоўвалася ў баі не столькі для паражэння праціўніка, колькі мела псіхалагічны эфект: палохала коней, пяхоту.

Шатландскія пехацінцы апынуліся і выдатнымі перформерамі. Падчас свайго выступу яны разыгралі некалькі рыцарскіх, шатландскіх, рамантычных легендаў пра адважных воінаў, якія дзеля каханай здзяйснялі вайсковыя подзвігі, нават коштам уласнага жыцця.

Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат
Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат
Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат

Кульмінацыяй першага дню фэсту сталася рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы. Рэшткі разгромленых тэўтонцаў ратаваліся ўцёкамі ў сваім абозе за драўлянымі шчытамі, дзе былі атакаваны саюзнымі войскамі, пераможаны, забіты ці ўзяты ў палон.

Першы фестывальны дзень скончыўся выступамі музычных гуртоў, якія ў розных стылях – ад фольку да року – выконвалі сярэднявечную музыку. На сцэне запальвалі – гурт «Pawa», «Мельница», «Неўрыда»»,Стокс», «Aquamorta». Танцпол не трэба было доўга разаграваць, літаральна з першай кампазіцыі ўсё пусціліся ў скокі ў карагодзе, групах і сола.

Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат
Дванаццаты міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд». 25 ліпеня 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат

Сёння фестываль працягнецца. Цікавосткай другога дня будуць рыцарскія баі на конях і спаборніцтвы лучнікаў.

Артыкулы
«Адбыўся ўздым беларускай нацыянальнай культуры». Як спявачка Кацярына Ваданосава стварае беларускія народныя строі
2021.07.22 13:34

ЛШ belsat.eu

Стужка навінаў