«Беларусь – сховішча для злачынцаў». Прэзідэнт Літвы заклікаў узмацніць усходнія межы NATO


Прэзідэнт Літвы назваў Беларусь сховішчам для ваенных злачынцаў. Так Гітанас Наўседа напісаў у сваім Twitter, каментуючы паведамленні пра тое, што кіраўніку ПВК Вагнэра дадуць прытулак у нашай краіне.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Вільня, Літва. 21 сакавіка 2023 года.
Фота: Robertas Dačkus / lrp.lt

Рада нацыянальнай абароны Літвы зладзіла сёння пасяджэнне праз прыгожынскі мяцеж. «Мы ўважліва разгледзелі падзеі ў Расеі, дзе рэжым становіцца ўсё больш уразлівым», – паведаміў прэзідэнт рэспублікі Гітанас Наўседа.

«Мы таксама адзначылі, што Беларусь стала сховішчам для ваенных злачынцаў», – напісаў літоўскі лідар.

Ён заклікаў узмацніць усходнія межы NATO.

«Кантроль межаў NATO і абарона ягонага ўсходняга флангу – гэта самае важнае!» – адзначыў Наўседа.

Ад’езд Яўгенія Прыгожына ў Беларусь стаўся ўмоваю ўгоды аб спыненні мяцяжу ў Расеі. Перамовы з кіраўніком ПВК Вагнэра вёў Лукашэнка.

Hавiны
«Пуцін не хацеў прыніжацца». Дзяржсакратар ЗША растлумачыў перамовы Лукашэнкі з Прыгожыным
2023.06.25 23:33

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў