З 25 чэрвеня ў Менску адчынілася шэсць дададковых пунктаў вакцынацыі ад COVID-19, а з 26 чэрвеня спіс пунктаў дапаўняецца яшчэ 9-ю новымі адрасамі.
Сёння, 25 чэрвеня, у Менску павінны былі адкрыцца шэсць дадатковых пунктаў вакцынацыі ад COVID-19 у гандлёвых цэнтрах, але працуюць яшчэ не ўсе. Ды і знайсці некаторыя з іх дастаткова складана.
Каб знайсці гэта месца, трэба прайсці ўвесь Камароўскі рынак і спусціцца ў працоўную зону, дзе разгружаюць прадукты, а пасля павярнуць налева, вы пабачыце шыльду «Здраўпункт», у гэтым пункце вакцынацыі прышчапляюць двухкампанентную расейскую вакцыну «Спутник V», для прышчэпкі нічога, акрамя пашпарта, не трэба. Абавязковай умовай з’яўляецца зрабіць другую прышчэпку на гэтым жа месцы, прыкладна праз 21 дзень, але можна і пазней. Чэргі ў гэтым пункце няма, працуе с 09:00 да 13:00 (у планах зрабіць да 18:00).
На інфацэнтры распавялі, што ўжо некалькі чалавек падыходзіла з раніцы і пыталіся пра вакцыну, яны ім адказалі, што пункт вакцынацыі тут яшчэ не адкрыты, а прыйсці па прышчэпку можна з 28 чэрвеня з 09:00 да 19:00 па буднях.
Сёння гэты пункт вакцынацыі працуе з 15:00 да 21:00, ва ўсе астатнія дні, акрамя нядзелі, з 09:30 да 21:00. Ад уваходу ідуць таблічкі, якія ўказваюць напрамкі, куды ісці. Пункт вакцынацыі знаходзіцца на другім паверсе за кафетэрыем. Людзей практычна няма, час ад часу толькі некаторыя падыходзяць. У гэтым месцы вакцына – «Спутник V» і кітайская. Пры сабе неабходна мець пашпарт.
Тут атрымаць расейскую вакцыну ад COVID-19 можна з 10:00 да 19:00, дзеля гэтага трэба падняцца на трэці паверх і прайсці да пакоя маці і дзіцяці, усярэдзіне якога робяць прышчэпку. За ўвесь дзень прыйшло каля 20 чалавек.
У гэтым месцы пункт вакцынацыі таксама яшчэ не адкрыўся, так нам паведамілі на інфацэнтры. Інфармацыяй, калі ён адкрыецца і ў колькі, яны таксама не валодаюць.
Працуе з 09:00 да 21:00 у дзве змены, пункт вакцынацыі знаходзіцца на другім паверсе ГЦ. На выбар расейская «Спутник V» і кітайская вакцыны.
Згодна з інфармацыяй Мінздароўя, у хуткім часе таксама можна будзе прышчапіцца па наступных адрасах:
Прыём у пунктах вакцынацыі будзе ажыццяўляцца па графіку работы гандлёвых цэнтраў ва ўсе дні, акрамя нядзелі.
АД, belsat.eu