Праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 12 чалавек


Беларускія праваабаронцы 25 траўня прызналі палітзняволенымі яшчэ 12 чалавек.

Гэта Дзяніс Барсукоў, Наталля Малец, Святлана Фірсава, Міхал Лабань, Сяргей Ліс, Яўген Паўлоўскі, Іван Бацюк, Максім Лацунцэвіч, Ігар Леднік, Канстанцін Рудніцкі, Ігар Галушка і Максім Кубліцкі.

Артыкулы
Палітзняволенага журналіста Андрэя Кузнечыка пачнуць судзіць 8 чэрвеня
2022.05.25 12:30

Новыя палітычныя вязні асуджаныя ці ўзятыя пад варту паводле артыкулаў за абразу Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (міліцыянтаў), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў.

Ім прысудзілі меру пакарання ад накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу да некалькіх гадоў пазбаўлення волі. Праваабаронцы патрабуюць вызваліць палітычных вязняў і спыніць крымінальны пераслед.

Агульная колькасць палітзняволеных у Беларусі дасягнула 1207 чалавек.

Аналітыка
Дваіх беларусаў з ПВК Вагнэра падазраюць у ваенных злачынствах на Кіеўшчыне. Хто яны?
2022.05.25 14:48

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў