У Прыднястроўі з гранатамётаў абстралялі будынак Міністэрства дзяржаўнай бяспекі


У сталіцы непрызнанага Прыднястроўя Тыраспалі днём 25 красавіка невядомыя абстралялі будынак Міністэрства дзяржаўнай бяспекі, меркавана з гранатамётаў, паведамляе «ТСВ Приднестровье».

Фота: tsvtiraspol/ Telegram

На месцы здарэння працуюць пажарнікі і брыгада хуткай дапамогі. Ваколіцы ачэпленыя міліцыяй. Відавочцы паведамляюць, што было чуваць тры выбухі. Пасля каля будынку знайшлі снарад.

У МУС паведамілі, што пацярпелых няма. Падрабязнасці высвятляюцца.

Фота: tsvtiraspol/ Telegram
Фота: tsvtiraspol/ Telegram
Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны
Беларуска валанцёрыць у Львове, пакуль ейны муж ваюе ў ЗСУ
2022.04.25 19:45

АД belsat.eu

Стужка навінаў