У лютым сярэдні заробак у Беларусі вырас на 2,9 рублёў


У лютым сёлета сярэдні намінальны налічаны заробак у Беларусі склаў 1687,8 рублёў, падлічыў Белстат. У параўнанні студзенем заробак павялічыўся ўсяго на 2,9 рублёў, падлічвае Белстат.

Беларускія рублі.
Фота: Белсат

Сярэдні намінальны налічаны заробак – заробак да выліку падаходнага падатку ў лютым сёлета ў параўнанні са студзенем бягучага году вырас на 2,9 рублёў. Памер сярэдняга заробку склаў 1687,8 рублёў. У студзені памер сярэдняга заробку складаў 1684,9 рублёў.

У рэальным выражэнні, з улікам інфляцыі, беларусы ў гадавым вымярэнні сталі зарабляць меней на 3,4 %. Скараціўся сярэдні налічаны заробак і ў доларавым эквіваленце. Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля да долара ЗША ў лютым сёлета складаў 2,77, адпаведна сярэдні заробак складаў 608,8 долараў. Пры гэтым у студзені бягучага году сярэдні налічаны заробак быў на ўзроўні 633,7 долараў па курсе Нацбанку.

Hавiны
У Беларусі медыянныя заробкі дасягнулі максімуму
2023.01.18 10:26

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў