Краіны Еўразвязу і Украіна пераходзяць на летні час


Ноччу з 25 на 26 сакавіка краіны Еўразвязу, а таксама Украіна перавядуць стрэлкі гадзіннікаў на адну гадзіну наперад і такім чынам пяройдуць на летні час.

Здымак мае ілюстратыўны характар. Крыніца: Shutterstock

У Беларусі гадзіннікі пераводзіць не будуць, як не робяць гэтага з 2011 года. 27 сакавіка 2011 года ў Беларусі ў апошні раз перайшлі на летні час, ужо ўвосень у той год на зімні час не пераходзілі. Так у Беларусі летні час стаў пастаянным.

Розніца ў часе паміж Беларуссю і Польшчай, а таксама іншымі краінамі, якія жывуць паводле сярэднееўрапейскага часу, з 26 сакавіка будзе складаць 1 гадзіну замест 2 гадзін у зімні перыяд. З Літвой, Латвіяй, Эстоніяй, Украінай розніцы ў часе зусім не будзе.

Гадзіннікі не пераводзяць таксама ў Расеі і Грузіі.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў