Сусветны банк выдзеліў Украіне дадатковы грант фінансавай дапамогі ў памеры $ 2,5 мільярда


Сусветны банк выдзеліў Украіне дадаткова $ 2,5 мільярда прамой бюджэтнай падтрымкі. Сродкі прадставіла Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID). Аб гэтым паведамляецца прэсавая служба банку. 

24 лютага Група Сусветнага банку абвясціла аб дадатковым гранатавым фінансаванні для Украіны ў памеры $ 2,5 мільярда. Паведамляецца, што гэты грант «зʼяўляецца прамой бюджэтнай падтрымкай урада Украіны і выдаткоўваецца ў рамках праекту Сусветнага банку «Дзяржаўныя выдаткі на падтрымку адміністрацыйнага патэнцыялу ва Украіне» (PEACE ), каб забяспечыць бесперапыннасць асноўных паслуг і выкананне ключавых дзяржаўных функцый ва ўмовах вайны, якая працягваецца».

Банк інфармуе, што сродкі гранту выдзеліла Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) і яны паступяць Украіне адразу пасля праверкі прымальнасці кошту.

Паведамляецца таксама, што сродкі гранту будуць накіраваныя на падтрымку сістэмы адукацыі і аховы здароўя Украіны, выплату пенсіяў, фінансавую дапамогу для ўнутрана перамешчаных асоб, падтрымку праграм сацыяльнай дапамогі і фінансаванне заробкаў работнікаў дзяржаўнага сектару, якія аказваюць асноўныя паслугі.

«Праз год пасля ўварвання Расеі ва Украіну свет усё яшчэ назірае жудасныя разбурэнні, нанесеныя краіне і яе народу», – сказаў Дэвід Малпас, прэзідэнт групы Сусветнага банку. «Мне прыемна, што Сусветны банк мабілізаваў 20,6 мільярда долараў ЗША для падтрымкі Украіны з пачатку вайны. З гэтай сумы 18,5 мільярдаў долараў ЗША ўжо выплачана, дапамагаючы больш чым 12 мільёнам украінцаў. Мы працягнем падтрымліваць народ Украіны праз праекты аварыйнага рамонту і каардынацыю намаганняў з украінскім урадам па аднаўленні і рэканструкцыі».

Адзначаецца, што праграмы фінансавання дзяржаўных выдаткаў ва Украіне, якія рэалізуюцца пры дапамозе Сусветнага банку, «пабудаваныя такім чынам, каб мінімізаваць рызыку карупцыі». Гэта значыць, што фінансуюцца ўжо панесеныя выдаткі па дзяржаўных паслугах і ажыцяўляецца абавязковая праверка, якая «пацвярджае, што сродкі ідуць канчатковым бенефіцыярам і непасрэдна падтрымліваюць грамадзян Украіны».

Сусветны банк таксама інфармуе, што «для падтрымкі народу Украіны» гэтай міжнароднай фінансавай установай мабілізавана больш за $ 20,6 мільярда экстранага фінансавання. Донарамі гэтага фінансавання зʼяўляюцца ЗША, Вялікая Брытанія, Нідэрланды, Іспанія, Нарвегія, Германія, Канада, Швейцарыя, Швецыя, Данія, Аўстрыя, Фінляндыя, Ірландыя, Літва, Латвія, Ісландыя, Бельгія і Японія.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў