Суд прыпыніў разгляд справы аб забойстве Паўла Шарамета


Разгляд справы аб забойстве журналіста Паўла Шарамета прыпынены, бо двое абвінавачаных цяпер служаць у войску. Пра гэта паведамляе «Українська правда».

Прыпыніць справу папрасіла абарона абвінавачаных, паколькі двое фігурантаў, Яна Дугар і Андрэй Антоненка, служаць у войску. Дугар мабілізаваная, Антоненка – служыць па кантракце.

Баявы медык Дугар удакладніла, што займае кіроўную пасаду і працуе на эвакуацыі байцоў з поля бою. Антоненка патлумачыў, што ваюе ў адным з важных кірункаў. Трэцяя фігурантка Юлія Кузьменка расказала, што таксама ездзіць у прыфрантавыя рэгіёны як лекар.

Пацярпелыя – маці і дачка Шарамета, а таксама рэдактарка-заснавальніца выдання «Українська правда» Алена Прытула – падтрымалі адклад разгляду. Іх адвакат таксама служыць у ЗСУ, таму раней пацярпелыя ўжо прасілі прыпыніць суд да канца вайны.

Аб’ектыў
Сем гадоў таму забілі Паўла Шарамета
2023.07.20 22:06

Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве ва ўзросце 44 гадоў. Аўтамабіль, у якім ён выехаў з дому на працу, узарваўся, паспеўшы праехаць толькі некалькі дзясяткаў метраў. Журналіст памёр на месцы ад атрыманых траўмаў.

У снежні 2019 года праваахоўныя органы Украіны затрымалі траіх падазраваных у забойстве: лекара і валанцёра Юлію Кузьменку, музыку Андрэя Антоненку, ваенную медсястру Яну Дугар. Заказчыкаў забойства Шарамета следства не назвала.

У 2020 годзе справа была перададзена ў суд, аднак працэс фактычна быў пастаўлены на паўзу. Усім фігурантам справы змянілі меру стрымання і адпусцілі з-пад варты. У 2023 годзе склад прысяжных быў зменены і разгляд справы распачаўся нанова.

Hавiны
У 2012 годзе КДБ планаваў ліквідацыю апанентаў Лукашэнкі за мяжой?
2021.01.04 12:26

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў