Музыкі гурта «Би-2» затрыманыя ў Тайландзе


Удзельнікі гурта «Би-2» былі затрыманыя ў Тайландзе пасля канцэрту на курортнай выспе Пхукет. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на турыстычную паліцыю правінцыі.

Гурт «Би-2».
Фота: Би-2/B-2 / Facebook

Як заявілі ў паліцыі, у затрыманых не было дазволу на працу. «Яны мусяць заплаціць штраф, памер якога вызначыць суд. Магчыма, паседжанне суда адбудзецца заўтра», – цытуе агенцтва мясцовых праваахоўнікаў.

Hавiны
Лідар гурта «Бі-2» Ігар Бортнік асудзіў палітыку Пуціна і заявіў, што не вернецца ў Расею
2023.05.11 22:54

Нагадаем, салісты гурта «Би-2» паходзяць з Беларусі: Ігар Бортнік нарадзіўся ў Менску, Аляксандр Уман – у Бабруйску.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну гурт «Би-2» адмовіўся падтрымаць вайну і праводзіць канцэрты пад мілітарысцкай сімволікай. У 2023 годзе Бортнік выступіў з публічнай крытыкай Уладзіміра Пуціна і ягонай палітыкі, а таксама заявіў, што не мае намеру вяртацца ў Расею. Неўзабаве пасля гэтага ў РФ яго прызналі «замежным агентам».

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў