Лукашэнка паляцеў у Эміраты і Зімбабвэ


Аляксандра Лукашэнка ляціць на Блізкі Усход і поўдзень Афрыкі. Пра гэта паведамляе «Пул Первого».

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Зімбабвэ Эмэрсан Мнангагўа.
Фота: president.gov.by

На запрашэнне кіраўніцтва Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і прэзідэнта Зімбабвэ ён у бліжэйшыя дні наведае з візітам гэтыя краіны. Запланаваны шэраг сустрэч і перагавораў.

25 студзеня самалёт Лукашэнкі вылецеў у ААЭ.

У сваю чаргу ў сярэдзіне студзеня абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская наведала сусветны эканамічны форум у швейцарскім Давосе, дзе ўзяла ўдзел у дыскусіях ды правяла сустрэчы з кіраўнікамі еўрапейскіх краінаў і міжнародных арганізацыяў. Сярод іх – лідары і прадстаўнікі ўладаў Іспаніі, Бельгіі, Люксембургу, Ліхтэнштэйну, Малдовы, Нідэрландаў.

24 студзеня Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных справаў Польшчы.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў