Былы дырэктар Музею гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў выехаў з Беларусі


Паводле інфармацыі MAYDAY TEAM, Аляксей Бацюкоў прабыў 15 содняў у Магілёўскім ІЧУ. Па выхадзе ён пакінуў тэрыторыю краіны з-за пагрозы крымінальнага пераследу.

Аляксей Бацюкоў, дырэктар Музею гісторыі Магілёва.
Фота: Белсат

Яго затрымалі падчас аблавы КДБ 5-6 снежня на людзей, якіх сілавікі звязалі з магілёўскім парталам mogilev.media і 6ТV.bу. Пасля брутальнага затрымання яго дапыталі супрацоўнікі КДБ у якасці падазраванага па дзвюх крымінальных справах. Аднак пратакол быў складзены па адміністрацыйным артыкуле за «лайк».

Падчас арышту сілавікі двойчы прыязджалі да Аляксея для допытаў. Акрамя таго, яго прымусілі пры іх тэлефанаваць рэдактару партала 6TV Зміцеру Салаўёву. Запіс размовы пазней прадставілі як цэлую «спецаперацыю» і паказалі на абласным тэлебачанні.

Аляксей Бацюкоў займаў пасаду дырэктара Музею гісторыі Магілёва. Шмат у чым дзякуючы яму ў Беларусь удалося вярнуць Статут ВКЛ і іншыя ўнікальныя артэфакты, адзначаюць праваабаронцы. У 2012 годзе ён быў прызнаны «Чалавекам года» па версіі газеты «Наша ніва». У 2020 годзе Бацюкова аштрафавалі за «удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». У студзені 2021 года з Аляксеем Бацюковым не працягнулі працоўны кантракт. Прычынай стала тое, што вучоны выступіў супраць гвалту сілавікоў пасля выбараў 2020 года. 28 ліпеня 2023 года яго затрымалі і адправілі ў ІЧУ, дзе ён правёў трое сутак.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў