У расейскім Кемераве здарыўся пажар у прыватным доме састарэлых, 22 чалавекі


Раніцай 24 снежня ў Кемераве, што на поўдні Сібіры, здарыўся пажар у прыватным доме, які ўнёс жыцці 22 чалавек, яшчэ адзін пацярпелы ў цяжкім стане.

Пажар пачаўся а 2 гадзіне ночы паводле мясцовага часу, з агнём змагаліся звыш 80 чалавек і 28 адзінак тэхнікі. Разбор завалаў завяршылі толькі праз сем гадзінаў.

У прыватным будынку быў дом састарэлых ці сацыяльны прытулак, які называюць нелегальным. Уладальнікам прытулку лічаць пастара Евангельскай хрысціянскай царквы, якому належала размешчаная ў будынку крама кармоў для жывёл. Яго затрымалі. Былая супрацоўніца прытулку раней абвінавачвала яго ў жорсткім абыходжанні з жыхарамі дому і арганізацыі секты.

Папярэдняй прычынай пажару лічаць няспраўнасць ацяпляльнага катла. Міністэрства надзвычайных справаў сцвярджае, што 7 снежня спрабавала праверыць будынак, але інспектара не пусцілі.

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў