Праваабаронцу Насту Лойку перавялі ў СІЗА. На яе завялі крымінальную справу


Telegram-канал «humanconstanta» паведамляе, што на праваабаронцу Насту Лойку завялі крымінальную справу паводле двух артыкулаў. Адзін з іх – «народны»: «Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак».

Наста Лойка. Менск, Беларусь, 2 верасня 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

На праваабаронцу Насту Лойку пасля чатырох арыштаў запар завялі крымінальную справу. З ізалятару на Акрэсціна дзяўчыну перавялі ў СІЗА на Валадарцы. Праваабаронцы выстаўленыя абвінавачванні паводле двух артыкулаў, адзін пакуль невядомы, другі – «народны»: «Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак».

Наста Лойка за кратамі з 28 кастрычніка. Суд чатыры разы даваў ёй па 15 содняў арышту за «дробнае хуліганства».

Раней праваабаронца скардзілася на катаванні: супрацоўнік ГУБАЗіКу ўдарыў яе электрашокерам, а ў ізалятары на Акрэсціна яе без вопраткі выводзілі ва ўнутраны двор на 8 гадзінаў.

Hавiны
«Human Constanta» назвала неабгрунтаванымі ўсе абвінавачанні ў шпіянажы
2022.12.20 22:42

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў