Звольнілі кіраўніка Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі Аляксандра Гарцуева


Аляксандра Гарцуева, які займаў пасаду мастацкага кіраўніка Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі (РТБД), звольнілі з пасады, пра гэта паведаміла ў Facebook Надзея Белахвосцік.

Аляксандр Гарцуеў.
Фота: rtbd.by/project/gartsueu/

Вядомага беларускага рэжысёра, актора тэатру, лаўрэата 1-й Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі Аляксандра Гарцуева звольнілі з Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі (РТБД). Аляксандр Гарцуеў працаваў мастацкім кіраўніком у тэатры з 2012 году.

«Зачыстка ўсяго жывога, таленавітага і вольнага працягваецца. Абвыкнуць складана. Асабліва, калі гэта тычыцца тваіх блізкіх і родных. Абезгаловілі РТБД. У ім гады працы, ідэй, таленту, натхнення Аляксандра Гарцуева. Ім гэта не патрэбна, яны нават не разумеюць, чым гэта пагражае. Але мы разумеем», – напісала ў сваім Facebook Надзея Белахвосцік.

Аляксандру Гарцуеву 62 гады. Ён аўтар каля 35 спектакляў. Многія ўвайшлі ў залаты тэатральны фонд нашай краіны.

Гісторыі
Год таму з Купалаўскага тэатру сышлі акторы – што з імі цяпер?
2021.08.17 12:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў