Святлана Ціханоўская патрапіла ў топ-5 персон году па версіі «Foreign Policy»


Амерыканскі часопіс «Foreign Policy» уключыў Святлану Ціханоўскую ў ТОП-5 асобаў года. Выданне адзначае, што ў палітычнай сферы немагчыма аддзяліць людзей ад палітыкі, якую яны робяць.

У топ-5 асобаў году амерыканскі часопіс «Foreign Policy» уключыў найбольш цікавыя, на іх погляд, прыклады ўплыву асобы на палітычную дзейнасць. У спіс уплывовага выдання таксама патрапілі міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Ліз Трас, прэм’ер Японіі Фуміё Кісіда, былая канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і амбасадар Кітаю ў ЗША Цынь Ган. Святлана Ціханоўская апынулася ў рэйтынгу на пятым месцы.

«У пачатку гэтага года Святлана Ціханоўская была проста жонкай вядомага блогера, якая падтрымлівала мужа і выдаткоўвала ўвесь свой час на выхаванне дзяцей. У канцы 2021 года яна лічыцца законным прэзідэнтам Беларусі, выгнаным лідарам апазіцыі краіны, які знаходзіцца на парозе звяржэння жорсткага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі. Гісторыя таго, як Ціханоўская прайшла гэты шлях, настолькі драматычная, наколькі можна было чакаць», – піша «Foreign Policy».

Артыкулы
«Буду працягваць бараніць чалавека, якога люблю». Святлана Ціханоўская пракаментавала прысуд мужу
2021.12.14 11:29

СК belsat.eu

Стужка навінаў