На ўкраінскага дэпутата, які сустракаўся з Лукашэнкам, завялі крымінальную справу


Сустрэча Шаўчэнкі і Лукашэнкі 20 красавіка.
Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Супраць украінскага сябра Аляксандра Лукашэнкі, дэпутата Вярхоўнай Рады Яўгена Шаўчэнку завялі крымінальную справу аб дзяржаўнай здрадзе. Пра гэта ён паведаміў у сваім акаўнце ў Facebook. Зрабіла гэта нібыта СБУ паводле арт. 111 Крымінальнага кодэксу Украіны.

«Шыюць мне стварэнне «расейскага свету» ва Украіне. Тупейшай падставы не змаглі знайсці для выканання замовы і прыбірання канкурэнта. Гэта звязана з маім сяброўствам з Беларуссю», – напісаў дэпутат.

У Службе бяспекі Украіны заявілі, што «не распачыналі крымінальную справу ў дачыненні да народнага дэпутата Украіны Яўгена Шаўчэнкі паводле артыкула 111 Крымінальнага кодэксу Украіны», піша «Українська правда».

Hавiны
«Слуга народу» запатрабуе тлумачэнняў ад дэпутата, які сустрэўся з Лукашэнкам
2021.04.20 13:55

Яўген Шаўчэнка сёлета актыўна падтрымліваў дзейны беларускі рэжым. У лютым ён стаў госцем «Усебеларускага народнага сходу». А 20 красавіка зноў сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле Лукашэнкі, сустрэча мусіла стаць добрым сігналам і спрыяць развіццю стасункаў дзвюх краін, бо «ёсць яшчэ ва Украіне людзі, якія паважаюць Беларусь». У фракцыі заявілі, што на перамовах з Лукашэнкам Шаўчэнка выступаў як прыватная асоба, а не як прадстаўнік Украіны.

23 траўня Шаўчэнка паспеў пахваліць Лукашэнку за затрыманне блогера Рамана Пратасевіча.

Неўзабаве яго выключылі з кіроўнай фракцыі «Слуга народу».

Hавiны
З партыі Зяленскага выгналі дэпутата, які сустракаўся з Лукашэнкам і хваліў затрыманне Пратасевіча
2021.05.24 11:18

МГ belsat.eu

Стужка навінаў