За тры дні беларусы сабралі 17 тысяч рублёў для рэканструкцыі палаца Радзівілаў


На аднаўленне палацу Радзівілаў у Паланэчцы Баранавічскага раёну беларусы сабралі неабходныя 17 тысяч рублёў за тры дні, паведамяе ўладальнік палацу.

Палац Радзівілаў у Паланэчцы.
Фота: radziwill_palace_polonechka / Instagram

У канцы мінулага года комплекс будынкаў былога палаца Радзівілаў у вёсцы Паланечка Баранавіцкага раёну прадалі менчуку на паўторным аўкцыёне за 20 160 рублёў.

Пасля продажу па ўмовах новы ўласнік абавязаны рэстаўраваць будынкі ў тэрміны, прадугледжаныя праектна-каштарыснай дакументацыяй, падпісаць і зарэгістраваць у Міністэрстве культуры ахоўнае абавязанне і выкарыстоўваць аб’ект на працягу 3 гадоў з моманту ўводу ў эксплуатацыю.

Палац Радзівілаў у Паланэчцы.
Фота: radziwill_palace_polonechka / Instagram

На аднаўленне палаца Радзівілаў новыя ўладальнікі 19 кастрычніка папрасілі грашовай дапамогі. За праектна-абследвальныя работы ім трэба было сплаціць 21,8 тысячы рублёў, а было толькі 6,5 тысячы. Тады яны правялі акцыю #мяняюкавунапалац і папрасілі сваіх падпісантаў ахвяраваць на палац па тры рублі – як за кубак кавы.

«У нашых сацыяльных сетках больш за 5 тысяч чалавек. Калі б кожны абмяняў у сярэднім 3 рублі за каву на дапамогу ў аднаўленні палаца, гэта дапамагло б значна прасунуцца далей у нашай агульнай справе», – звярнуліся ўладальнікі да падпісантаў.

Так за тры дні людзі сабралі на аднаўленне палацу 17 тысяч рублёў. Праект падтрымалі 1509 чалавек.

Між тым праект падтрымала сетка кавярняў «Lavazza». Усім, хто пералічыў палацу грошы, цяпер прапаноўваюць бясплатную каву ў адной з сетак кавярняў.

Палац Радзівілаў у Паланэчцы знутры.
Фота: radziwill_palace_polonechka / Instagram
Аб’ектыў
Помнікі развальваюцца, а адказнасці ніхто не нясе
2018.04.23 23:17

АД, belsat.eu

Стужка навінаў