За мінулыя содні польскія памежнікі спынілі 373 мігранта з Беларусі


Учора, 23 кастрычніка, польскімі памежнікамі былі зафіксаваныя 457 спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы, паведамляе Польская памежная ахова.

Былі затрыманыя 4 іншаземца: 2 грамадзяніна Іраку і 2 – Сірыі, астатніх вярнулі назад.

Польскія памежнікі на мяжы.
Фота: Straz_Graniczna / Twitter

Памежная ахова Польшчы паведамляе, што толькі ў кастрычніку гэтага года было перадухілена больш за 12,8 тысяч спроб незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.

Між тым агенцыя ААН па справах уцекачоў заклікае да неадкладных дзеянняў па ўратаванні жыццяў і перадухіленні далейшых цярпенняў у памежных раёнах паміж Беларуссю і Еўразвязам: Латвіяй, Літвой Польшчай, пасля чарговай смерці мігранта на мяжы.

Hавiны
ААН: Беларусь і краіны Еўразвязу парушаюць правы чалавека, калі не пускаюць уцекачоў на сваю тэрыторыю
2021.10.23 09:49

На днях польскія ўлады заявілі, што адправяць трэці ўрадавы канвой з дапамогай для мігрантаў на тэрыторыю Беларусі.

«Сярод асартыменту знойдзецца 412 палявых ложкаў, 600 коўдраў і тры палаткі з абсталяваннем. Акрамя таго, Польшча перадасць сродкі індывідуальнай абароны: ахоўныя маскі і пальчаткі», – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадваем, раней польскія ўлады двойчы спрабавалі даставіць гуманітарную дапамогу мігрантам. Беларускія ўлады не пускалі грузавікі з дапамогай у краіну.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў