Літва фіксуе новую хвалю мігрантаў з Беларусі, якой на было са жніўня


За 23 кастрычніка літоўскія памежнікі не ўпусцілі 183 замежнікаў з Беларусі, паведамляе Delfi са спасылкай на Дзяржаўную службу аховы мяжы.

Гэта адзін з самых высокіх паказнікаў у 2021 годзе з 2 жніўня, калі памежнікам дазволілі на законных падставах не ўпускаць мігрантаў з Беларусі. 76 мігрантаў не пусцілі ў Літву пятніцу 22 кастрычніка, 57 – у чацвер, 79 – у сераду, 55 – у аўторак, 149 – у панядзелак і 49 – у мінулую нядзелю.

Плынь мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Літву з Беларусі, расце: за перыяд 1-23 кастрычніка літоўскія памежнікі не пусцілі ў краіну 1558 чалавек, у той час як за ўвесь верасень іх было 981.

Кантроль мяжы на літоўскім баку ажыццяўляецца ва ўзмоцненым рэжыме. З пачатку 2021 году ўжо больш за 4,2 тысяч мігрантаў нелегальна перайшлі мяжу з Беларусі ў Літву, большасць з іх – грамадзяне Іраку. У верасні з мэтай спыніць незаконную міграцыю на мяжы пачалі ўжываць палітыку развароту мігрантаў.

Тым часам наплыў мігрантаў у ЕЗ выклікае надзвычайную рэакцыю ў ультраправых. Так паліцыя ФРН у ноч на нядзелю 24 кастрычніка выявіла і спыніла на мяжы з Польшчай групу нэанацыстаў з дубінкамі і мачэтэ. Удзельнікі арганізацыі «Трэці шлях» накіраваліся на мяжу нібыта перашкаджаць нелегальнай міграцыі, паведамляе ТАСС.

Нагадаем, у ліпені 2021 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што з прычыны санкцыяў Беларусь больш ня будзе стрымліваць нелегальную міграцыю ў краіны Еўразвязу. Найперш вялікія патокі мігрантаў накіраваліся ў Літву, па стане на верасень звыш 4,2 тысячы чалавек з краінаў Азіі і Афрыкі. Затым напружанне на сваіх межах адчулі Латвія і Польшча.

Hавiны
Цела мігранта знайшлі на польска-беларускай мяжы
2021.10.21 10:35

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў