Больш за 2000 захварэлых. Новая статыстыка Мінздароўя


Паводле афіцыяльных лічбаў за содні ў Беларусі зарэгістраваныя 2 044 пацыента з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

За той жа перыяд выпісалі з больніцаў 2 354 пацыента. Пайшлі з жыцця 16 чалавек.

Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя – 586 тыс. 234 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 558 тыс. 850 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4 тыс. 515 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 42 тыс. 213 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 9 млн. 377 тыс. 452 тэсту.

Hавiны
Беларуская армія пачала пастаўляць медычны кісларод у шпіталі
2021.10.24 15:35

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў