Беларусы выйшлі да офісаў і крамаў кампаніі IKEA супраць супрацоўніцтва з беларускім рэжымам


У Стакгольмскім раёне Kungens Kurva каля крамы адной з самых вядомых кампаній свету IKEA прайшла акцыя супраць супрацоўніцтва з нелегітымным рэжымам Беларусі.

Акцыя пад крамай IKEA у Стакгольме 23 кастрычніка.
Фота: чытачы Белсат

Як паведамляюць чытачы Белсату, 23 кастрычніка адначасова да офісаў і крамаў IKEA па ўсей Еўропе выйшлі нашыя суайчыннікі і проста неабыякавыя грамадзяне.

«Усе разам мы выступілі супраць таго, што нелегітымная ўлада бяздумна вырубае і прадае наш лес, а еўрапейскія пакупнікі, калі купляюць прадукцыю вырабленую ў Беларусі альбо прадукцыю, вырабленую з беларускага лесу, кладуць свае грошы ў кішэні апошняму дыктатару Еўропы», – кажуць чытачы Белсату.

Напрыканцы 2020 года менеджар па глабальных пастаўках IKEA Хэнрык Эльм заявіў, што кампанія працягне закупаць лес у Беларусі, нягледзячы на парушэнні правоў чалавека. «Пакуль што наша ацэнка такая, што самае адказнае – застацца ў краіне», – заявіў ён тады шведскай газеце.

Зараз Беларусь з’яўляецца пятым па велічыні пастаўшчыком драўніны для гэтай кампаніі ў свеце. Так, у 2020 годзе 7% усёй драўніны для IKEA паступала з Беларусі.

Hавiны
IKEA пачала продаж беларускіх гадзіннікаў «Луч»
2020.02.23 16:56

АД, belsat.eu

Стужка навінаў