«Нам трэба будзе перазагрузіць сістэму адукацыі». Лукашэнка заявіў, што школа не можа быць па-за палітыкай


Аляксандр Лукашэнка падчас выступу на Рэспубліканскім педагагічным савеце заявіў пра перазагрузку сістэмы адукацыі.

«Пытанне, якое сёння, як той казаў, вісіць у паветры: ці павінна школа ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны? Адказ адназначны: школа не можа быць па-за палітыкай. Наогул палітыкі не бывае без школы. Але палітыка там павінна быць толькі адна – дзяржаўная. Сцяг і гімн – дзяржаўныя. І давайце спынім размовы на гэтую тэму», – цытуе Лукашэнку БелТА.

Лукашэнка запатрабаваў навесці ў школах парадак, чаго б гэта ні каштавала, і заклікаў бацькоў з разуменнем паставіцца да новых падыходаў школы ў «пытаннях бяспекі дзяцей».

Ён заявіў, што за апошні час сістэма адукацыі перажыла шмат выпрабаванняў. У тым ліку гаворка ідзе пра палітычныя падзеі, «якія закранулі работнікаў сістэмы адукацыі не менш, чым сілавікоў і дзяржаўных службоўцаў».

«Урокі засвоеныя. Тыя падзеі, што здарыліся, прадвызначылі глабальнасць тых пытанняў, якія мы вынеслі на гэты педсавет. Нам трэба будзе перазагрузіць сістэму адукацыі. Сёння гэта пытанне дзяржаўнай важнасці», – падкрэсліў Лукашэнка. «Не прымяншаючы ролі сям’і, мы ўсе з вамі добра разумеем, што менавіта выхавальнік і настаўнік стаяць ля вытокаў фармавання народу як адзінай нацыі. Навука гэта называе нацыянальнай ідэнтычнасцю. Па-простаму гэта патрыятызм», – дадаў ён.

Лукашэнка асобна выказаўся пра падручнікі па гуманітарных дысцыплінах – гісторыі, грамадазнаўстве.

«Пара паставіць кропку ў пытаннях ацэнкі гістарычных эпох і персаналіяў. Мы павінны дакладна вызначыць, хто герой, хто гістарычная асоба, а хто здраднік свайго народу», – заявіў ён.

Hавiны
Улады ўзмоцняць прафілактыку «дэструктыўных паводзінаў» сярод школьнікаў: дапамогуць сілавікі і псіхолагі
2021.08.24 12:43

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў