Галоўнай рэдактарцы БелаПАНу Ірыне Леўшынай на Акрэсціна не выдалі матраца і падушкі


Ірына Леўшына, бухгалтарка БелаПАНу Кацярына Боева і экс-дырэктар Дзмітрый Наважылаў былі затрыманыя 18 жніўня. Cёння іх наведалі адвакаты, паведамляюць naviny.online.

Усе трое бадзёрыя. Леўшына і Боева не цалкам атрымалі перадачы. Ім аддалі толькі сродкі гігіены, а Леўшынай яшчэ паўбутэлькі вады. Галоўнай рэдактарцы БелаПАНу не выдалі матраца і падушкі, у камеры з ёй была яшчэ адна жанчына. У Наважылава ў камеры чатыры чалавекі.

28 жніўня заканчаюцца 10 содняў з часу затрымання супрацоўнікаў БелаПАНу. Пасля гэтага іх мусяць або вызваліць, або ўзяць пад варту і перавесці ў СІЗА.

Артыкулы
Другі рэйд з пачатку году. Вобшукі і затрыманні журналістаў БелаПАН
2021.08.18 16:45

Леўшына, Боева, Наважылаў былі затрыманыя 18 жніўня пасля ператрусаў удома і ў офісе кампаніі. Яны падазраваныя паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Праваабаронцы прызналі затрыманых работнікаў БелаПАНу палітвязнямі.

Артыкулы
«Гэта акцыя застрашэння». Журналіст Ігар Ільяш – пра 10 дзён на Акрэсціна
2021.07.26 15:03

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў