Палітзняволенаму музыку і паэту Мікіту Найдзёнаву вынеслі прысуд


У судзе Ленінскага раёну Менску 24 ліпеня вынеслі прысуд палітзняволенаму музыку і паэту Мікіту Найдзёнаву. Яго асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» і вызвалілі з-пад варты ў залі суду, паведамляюць праваабаронцы.

Мікіта Найдзёнаў.
Фота: viasna96 / Telegram

Палітвязня Мікіту Найдзёнава затрымалі 25 сакавіка гэтага года. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Працэс над 33-гадовым музыкам вяла суддзя Марына Клімчук.

Сёлета ў ліпені ён быў пераведзены з Следчай турмы № 8 у СІЗА-1.

Мікіта Найдзёнаў – беларускі паэт і музыка, былы фронтмен гурта «Hurma», а таксама аўтар шэрагу песень для розных артыстаў. У 2015 стаў уладальнікам прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў