Беларуса затрымалі ў Польшчы за падробку дакументаў на карту паляка


Працаўнікі Памежнай аховы Польшчы затрымалі ў Ольштыне 31-гадовага грамадзяніна Беларусі, які купіў фальшывыя дакументы для атрымання карты паляка. 

Падробленае пасведчанне аб нараджэнні
Падробленае пасведчанне аб нараджэнні.
Фота: Strazgraniczna.pl

Паводле памежнікаў, беларус падаў дакументы на карту паляка, а пазней быў затрыманы ў Варміньска-Мазурскім ваяводскім упраўленні, куды прыйшоў па атрыманне дакументу. Па затрыманні мужчына прызнаўся, што за 200 долараў купіў сфальсіфікаванае пасведчанне аб нараджэнні маці, куды былі запісаныя непраўдзівыя звесткі аб польскім паходжанні.

За ўжыванне такой падробкі беларусу пагражае пакаранне ад штрафу да 5 гадоў пазбаўлення волі. Ці выявілі выканаўцаў падробкі, не паведамляецца.

Карта паляка – пасведчанне, якое ў Польшчы даюць замежнікам польскага паходжання. Яна дае права на доўгатэрміновую нацыянальную візу, права працаваць у Польшчы, атрымліваць бясплатную адукацыю, зніжкі на транспарт і іншае. Улады ў Беларусі прымушаюць грамадзянаў адмаўляцца ад такіх картаў.

Каментар
«Гэтаму няма апраўдання». МЗС Польшчы пракаментавала ціск на ўладальнікаў карты паляка ў Беларусі
2023.07.08 13:18

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў