Ва Украіне назвалі чаканы тэрмін уступлення краіны ў Еўрапейскі Звяз


Генеральная дырэктарка ўкраінскага ўрадавага офісу каардынацыі еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Наталля Фарсюк заявіла, што чаканы тэрмін уступлення Украіны ў Еўрапейскі Звяз – 2029 год.

Наталля Фарсюк.
Фота: mintrans.news

Наталля Фарсюк не бачыць перашкодаў для сяброўства Украіны ў ЕЗ, але патлумачыла, што працэдура будзе працяглай, у прыватнасці трэба выканаць рэкамендацыі Еўракамісіі, але па ўсіх умовах у Украіны ёсць прагрэс – іх трэба выканаць, а не пачынаць нешта нанова.

«Раней – малаверагодна праз тую вялікую колькасць заканадаўства, што трэба прыняць ды імплементаваць. Мы павінны жыць паводле еўрапейскіх законаў», – сказала Фарсюк.

Пачаць перамоўныя працэдуры пра чалецтва Украіны ў ЕЗ плануюць у пачатку наступнага года, а набыццё Украінаю статусу кандыдата ў сябры Еўразвязу юрыдычна замацоўвае еўрапейскую перспектыву і адкрывае доступ да структурных фондаў.

«Доступ да сродкаў гэтых фондаў маюць толькі краіны – кандыдаты ў чальцы ЕЗ, грошы даюцца на ільготных умовах практычна бясплатна… Статус кандыдата ўзмоцніць пазіцыю Украіны ў мірных перамовах», – заявіла Фарсюк.

Учора, 23 чэрвеня, Рада Еўропы падтрымала наданне Украіне і Малдове статусу кандыдатаў на ўступленне ў Еўразвяз.

Аб’ектыў
Рада Еўропы прыняла рэзалюцыю на прадстаўленне Украіне і Малдове статусу краінаў-кандыдатаў
2022.06.23 23:09

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў