У Беларусі прынялі закон аб завочным следстве і судах


На пасяджэнні восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў 24 чэрвеня ў другім чытанні зацвердзілі праект закону аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэксу.

Праект прадугледжвае з’яўленне ў Беларусі завочнага следства і суда над абвінавачваным, калі той за межамі Беларусі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

«Законапраект уводзіць у нацыянальны крымінальны працэс інстытут «спецыяльнага вядзення» шляхам устанаўлення ў КПК парадку дасудовага вядзення і судовага разгляду крымінальных справаў у дачыненні абвінавачванага, які па-за межамі Рэспублікі Беларусь, аб злачынствах супраць міру і бяспекі чалавецтва, супраць дзяржавы, а таксама шэрагу іншых злачынстваў, здзяйсненне якіх цягне пагрозу нацыянальнай бяспецы», – паведамляе тэлеграм-канал Палаты прадстаўнікоў.

Цяпер законапраект маюць адобрыць у Савеце Рэспублікі, а далей яго павінен падпісаць Аляксандр Лукашэнка.

Артыкулы
«Мая краіна апускаецца на ўзровень тэрарыстаў». Юрыст НАУ пра завочныя суды над палітуцекачамі
2021.11.30 11:33

Паводле інфармацыі Генпракуратуры, завочнае следства і суды магчымыя, калі абвінавачваны ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе расследаванне, ягоную выдачу адмовілі, або на працягу шасці месяцаў не атрымалі адказу на запыт пра выдачу. Пастанову пра пачатак вядзення змогуць выдавацца генпракурор альбо старшыні СК, КДБ са згоды генпракурора.

Раней улады Беларусі прапаноўвалі канфіскоўваць маёмасць палітычных эмігрантаў, калі гэтак пастановіць суд.

Hавiны
Не судамі адзінымі. Паразважалі, якія яшчэ змены «неабходныя» краіне
2022.05.12 22:03

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў