Крымінальную справу баранавіцкага журналіста выдання «Intex-press» Юрыя Ганцарэвіча перадалі ў Берасцейскі абласны суд, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
23-гадовага журналіста абвінавачваюць у «спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці».
Юрыя Ганцарэвіча затрымалі сёлета ў траўні праз фатаграфаванне расейскай вайсковай тэхнікі і дасыланне здымкаў у незалежныя медыі, прызнаныя ўладамі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Дасюль Юрый заставаўся ў СІЗА № 6 у Баранавічах. Праваабаронцы прызналі маладзёна палітычным вязнем.
Дата суда і горад, у якім будзе праходзіць працэс, пакуль невядомыя.
Гэтак, на мінулым тыдні за відэа з вайсковаю тэхнікаю Берасцейскі абласны суд прызначыў 4 гады «хатняй хіміі» маладой маці.
Алена Рувіна belsat.eu