Праз Катлоўку абмяжуюць рух транспартных сродкаў


Праз пункт пропуска «Катлоўка» на беларуска-літоўска мяжы 25 траўня амбяжуюць рух транспартных сродкаў. Аб гэтым паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт РБ.

Пункт пропуску «Катлоўка».
Фота: «Таможенные органы Беларуси» / Telegram

25 траўня праз пункт пропуску «Катлоўка», які знаходзіцца на мяжы Беларусі і Літвы, будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў, бо павялічыцца час іх афармлення. Паводле Дзяржаўнага мытнага камітэту, гэта звязана з перабоямі электразабеспячэння.

«У сувязі з правядзеннем Астравецкім РЭС планавых работ 25 траўня з 09.00 да 17.00 у пункце пропуску «Катлоўка» магчымыя перабоі з электразабеспячэннем. Гэта можа адбіцца на павелічэнні часу афармлення наступных праз пункт пропуску транспартных сродкаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Мытныя органы заклікалі ўлічваць гэтыя звесткі, пры планаванні маршруту перамяшчэння праз беларуска-літоўскую мяжу.

Hавiны
Польскія памежнікі знайшлі труп ля беларуска-польскай мяжы
2023.05.24 18:12

Мірон Маліна belsat.eu

Стужка навінаў