Суд у «справе БелаПАНу» пачнецца 6 чэрвеня


Крымінальную справу будзе разглядаць Менскі абласны суд у выязным закрытым паседжанні.

Лагатып ініфармацыйнай кампаніі БелаПАН.
Фота: belapancompany / Facebook

Нагадаем, абвінавачанымі праходзяць Андрэй Аляксандраў, Ірына Злобіна, Дзмітрый Наважылаў і Ірына Леўшына.

Следчы камітэт Беларусі агучыў прэтэнзіі да затрыманых у «справе БелаПАНу». Андрэя Аляксандрава ды Ірыну Злобіну вінавацяць у «датычнасці да злачыннай дзейнасці замежнай арганізацыі «BY_help», накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

Паводле следчых, «BY_help» патраціла на «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» не менш за $ 4 мільёны. Акрамя таго, следства сцвярджае, што кіраўнікі навінавага агенцтва парушылі падатковае заканадаўства і з 2015 да 2021 года «ў тым ліку праз унясенне ў падатковую справаздачнасць ілжывых звестак» недаплацілі ў бюджэт Рэспублікі Беларусь прынамсі Br 449 тысячаў.

Артыкулы
У суд накіраваныя справы палітзняволеных Аляксандрава, Злобінай, Леўшынай і Наважылава
2022.04.04 16:27

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў