Амбасадар Ізраілю заўчасна пакіне Беларусь


Амбасадар Ізраілю ў Беларусі Алекс Гольдман-Шайман пакіне краіну раней за тэрмін заканчэння сваёй місіі, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкаю на крыніцы.

Замест яго прадстаўляць інтарэсы Ізраілю будзе часовы павераны.

Фота: embassies.gov.il

Паведамляецца, што ад’езд Гольдмана-Шаймана не звязаны з палітычнымі прычынамі. Ён зойме пасаду генконсула ў іншай краіне. Перавод будзе зроблены на асабістую просьбу дыпламата. Адной з прычынаў можа быць адсутнасць магчымасцяў для навучання ягоных дзяцей у Менску.

Амбасадар быў прызначаны восенню 2020 года, калі многія краіны адмовіліся ўручаць даверчыя лісты Аляксандру Лукашэнку пасля жорсткага здушэння мірных пратэстаў. Спрыяннем Гольдмана-Шаймана была праведзеная аперацыя вызвалення ізраільскай адвакаткі Маі Райтэн-Столь, якую затрымалі з медычнай марыхуанай у менскім аэрапорце.

Hавiны
Расейскі дыпламат пры ААН падаў у адстаўку на знак пратэсту супраць палітыкі Пуціна
2022.05.23 20:23

Алена Рувіна, belsat.eu

Стужка навінаў