82 % грамадзянаў Украіны не гатовыя ахвяраваць тэрыторыяй краіны дзеля міру з Расеяй


Паводле звестак Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялогіі, апублікаваных 24 траўня, для 82 % украінцаў якія-кольвек тэрытарыяльныя саступкі дзеля міру з Расеяй недапушчальныя.

Толькі 10 % лічаць, што для дасягнення міру можна ахвяраваць часткаю краіны. Астатнія 8 % не гатовыя адказаць.

Мапа баёў ва Украіне за 23 траўня. Чырвоным колерам вылучаныя падкантрольныя Расеі тэрыторыі. Крыніца: Ministry of Defence/Twitter

Пры гэтым нават на ўсходзе Украіны, дзе трываюць інтэнсіўныя баявыя дзеянні, 68 % асобаў супраць уступак, а гатовыя на іх толькі 19 %. На поўдні супраць страты тэрыторыяў выступаюць 83 %, згодныя з гэтым 9 %.

У рэгіёнах, якія кантралююцца расейскім войскам (Херсонская і частка Запарожскай вобласці) 77 % жыхароў супраць саступак тэрыторыяў. Маглі б іх падтрымаць толькі 5 %.

Крыніца: kiis.com.ua
Крыніца: kiis.com.ua

Пра гэта сведчаць вынікі апытання Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялогіі, праведзенага 13–18 траўня. Апытанне праводзілася праз тэлефон, агулам былі апытаныя 2000 чалавек. Не ўзялі ўдзелу толькі жыхары Крыму і Севастопалю, а таксама грамадзяне, якія жывуць на тэрыторыях, якія кантралююцца так званымі ДНР і ЛНР.

Hавiны
«Meduza»: У Беларусі можа прайсці плебісцыт аб «зліцці» з Расеяй
2022.05.24 13:48

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў